Міхальчук Сымон (1915?-1953), беларускі вайсковец-партызан, старэйшы лейтэнант Беларускага Вызвольнага Руху. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Шэрашове (Берасьцейская вобл.). На эміграцыі быў сябрам Згуртаваньня Беларускіх Патрыётаў і БВР. У 1952 г. вярнуўся ў Беларусь з дэсантам БВР для арганізацыі партызанкі. Злучыў малыя лясныя групы на Кобрыншчыне ў партызанскі аддзел, які зрабіў напад на савецкі транспарт. 28 сакавіка 1953 г. у баю з аддзелам МГБ каля в. Запруды (Кобрыншчына) Міхальчук загінуў.

Паведаміць пра недакладнасьць