Сарока Сяргей (25.04.1902-01.12.1941), беларускі палітычны й рэлігійны дзеяч. Паходзіў з Вільні. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію, вучыўся на факультэце права Віленскага ўнівэрсытэта. Быў вядомым дзеячом беларускага студэнцкага руху, а таксама царкоўна-рэлігійнага жыцьця (быў прыхільнікам беларусізацыі праваслаўнай царквы й яе аўтакефаліі). У сярэдзіне 30-х гадоў ачоліў арганізацыю «Беларуская Нацыяналістычная Сябрына», выдаваў газэту «Беларусь працы». Пад час Другой сусьветнай вайны дзейнічаў у Варшаве й на Белападляшшы. Памёр, пасьля цяжкай хваробы, у Янаве-Падляскім.

Паведаміць пра недакладнасьць