Сокал-Кутылоўскі Антон (1892-1983), беларускі вайсковы дзеяч. Паходзіў з в. Чырвоная Горка Пінскай вобл. Настаўнік па адукацыі. Скончыў Пецярбургскі ўніверсытэт і Казанскае вайсковае вучылішча (1916). Ваяваў у першую сусьветную вайну, капітан расейскай арміі. Камандзір Слуцкай брыгады Беларускае Народнае Рэспублікі, якая ў лістападзе-сьнежні 1920 г. ваявала супраць Чырвонай Арміі. У міжваенны час - праваслаўны сьвятар на Наваградчыне й Слонімшчыне. 19 чэрвеня 1941 г. быў арыштаваны НКВД, уцёк. Пад час нямецкай акупацыі - сябра БНП, школьны інспэктар у Ганцавічах, кіраўнік мясцовай БНС (Берасьцейская вобласьць). У 1944 г. - намесьнік прэзыдэнта БЦР па Ганцавіцкай акрузе. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэса. Падпалкоўнік БКА. З восені 1944 г. працаваў у Ўпраўленьні вайсковых спраў БЦР. Арганізоўваў пераход беларускіх вайсковых аддзелаў на бок амэры канцаў, якімі пазьней быў выданы бальшавікам. У 1947 г. асуджаны. Да 1958 г. знаходзіўся ў бальшавіцкіх канцлягерах. Пазьней выехаў у Польшчу, дзе й памёр.

Паведаміць пра недакладнасьць