Жалезныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для выплаўкі чыгуну і сталі. Галоўныя рудаўтваральныя мінералы: магнетыт, гематыт, тытанамагнетыт, гідрагётыт, сідэрыт. Бываюць багатыя на жалеза (больш за 55% жалеза), звычайныя (55-25%) і бедныя (менш за 25%). Эндагеннага, экзагеннага паходжання і метамарфічныя. Найбольшыя запасы на Украіне, у Расеі, Бразіліі, Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Індыі, ПАР, Францыі, Швецыі. У Беларусі ў дакембрыйскіх пародах крышталічнага фундамента выяўлены Аколаўскае і Навасёлкаўскае радовішчы жалезных руд, да 1860-х гадоў здабываліся балотныя жалезныя руды.

Паведаміць пра недакладнасьць