Жоўта-карычневыя субтрапічныя глебы, глебы, якія фарміруюцца пад лясамі паўвільготных субтропікаў. Характэрна адсутнасць ілювіяльна-карбанатнага гарызонту. Высокаўрадлівыя, змяшчаюць да 8% гумусу ў верхнім гарызонце. Пашыраны ў Кітаі (міжрэчча Янцзы і Хуанхэ), Індыі (падножжа Гімалаяў) і інш. краінах. Выкарыстоўваюцца пад пасевы рысу, пшаніцы і інш. культур.

Паведаміць пра недакладнасьць