Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Озы (швед., адзіночны лік as літаральна - хрыбет, града; эскеры), адносна вузкія, валападобныя слабазвілістыя грады або ланцугі ўзгоркаў і валоў. Утварыліся ў час плейстацэнавых зледзяненняў у выніку намнажэння абломкавага матэрыялу ў рэчышчах і дэльтах водных патокаў, што цяклі па паверхні, у шчылінах ледавіка і пад ім. Вышыня да некалькіх дзесяткаў, шырыня да соцень метраў, даўжыня ад соцень метраў (з невялікімі перарывамі) да некалькіх дзесяткаў кіламетраў. Складзены з пясчанага, пясчана-жвіровага і жвірова-валуннага матэрыялу. Пашыраны ў Швецыі, Фінляндыі, краінах Прыбалтыкі, у Беларусі - у межах Беларускага Паазер'я.

Геаграфічныя паняцці і тэрміны   Геаграфічныя паняцці і тэрміны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020