1. Сельскае паселішча (аднадворнае, пазней шматдворнае) пры асваенні новых зямель.
2. На Украіне, Кубані, Доне - выселкі з сёлаў ці казацкіх станіц незалежна ад колькасці двароў у іх.
3. З развіццём капіталізму ў дарэвалюцыйнай Расеі - адасобленая сялянская сяліба на зямельным надзеле індывідуальнага карыстання. У Беларусі ў 19 ст. хутарамі часта называлі фальваркі (узніклі ў 16 ст.), у 2-й палове 19 ст. з'явіліся сялянскія хутары.