Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Юрская сістэма (перыяд) (юра; ад назвы гор Юра ў Францыі і Швейцарыі), другая знізу сістэма (перыяд) мезазойскай эратэмы, адпавядае сярэдняму перыяду мезазойскай эры (гл. Геахраналогія). Пачалася 185 млн. гадоў назад, доўжылася 53 млн. гадоў. Падзяляецца на 3 аддзелы (эпохі) і 11 ярусаў. У юры ўзмацняюцца тэктанічныя рухі, асабліва на перыферыі Ціхага акіяна, фарміруюцца ўпадзіны Атлантычнага і Індыйскага акіянаў, значна праяўляецца наземны вулканізм (Усходняя Афрыка, Паўднёвая Амерыка). З адкладамі юрскай групы звязаны радовішчы вуглёў і нафты, каменнай і калійных солей, жалезных руд, фасфарытаў, у Беларусі - вапнякоў, вапняковых глін, мергеляў, бурых вуглёў і інш.

Геаграфічныя паняцці і тэрміны   Геаграфічныя паняцці і тэрміны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020