Ядро Зямлі, цэнтральная, найбольш глыбокая геасфера Зямлі з радыусам каля 3,5 тыс. км. Падзяляецца на знешняе ядро (мяркуюць, што яно вадкае) і суб'ядро (цвёрдае). Тэмпература ў цэнтры ядра магчыма да 5000°C, шчыльнасць каля 12.500 кг/м3, ціск да 361 ГПа. Існаванне ядра абгрунтавана ў 1897 г. нямецкім сейсмолагам Э.Віхертам. Пра састаў ядра і яго паходжанне адзінай думкі няма. Магчыма, яно складаецца з жалеза (з дамешкам нікелю, серы, крэмнію і інш. элементаў) або аксідаў, якія пад уздзеяннем высокага ціску набываюць металічныя ўласцівасці.

Паведаміць пра недакладнасьць