Цвердалістыя лясы, вечназялёныя лясы пераважна з ксерафітных, цвердалістых парод. Характэрна склерафільнасць, слабая асіміляцыя ў летнюю засуху. Пашыраны ў субтрапічным поясе, найбольш тыповыя для Міжземнамор'я, прадстаўлены лясамі з коркавага і каменнага дубу, сунічнага дрэва, верасу, мірту і інш.; у ЗША і Чылі пераважаюць такія лясы з вечназялёнага дубу і сунічнага дрэва, у Аўстраліі - эўкаліпту, акацыі і казуарынаў. У выніку антрапагеннага ўздзеяння мяняюцца на цвердалістыя хмызнякі.

Паведаміць пра недакладнасьць