Цунамі (япон.), хвалі, якія ўзнікаюць на паверхні акіяна ў час моцных падводных землетрасенняў. Скорасць іх распаўсюджвання ад 50 да 1000 км/гадз, вышыня ў вобласці ўзнікнення 0,1-5 м, а каля ўзбярэжжа 10-50 м і больш. Прычыняюць разбурэнні на ўзбярэжжы, часам катастрафічныя (напрыклад, Курыльскае ў 1952 г., Чылійскае ў 1960 г., Аляскінскае ў 1964 г.).

Паведаміць пра недакладнасьць