Цяжкае машынабудаванне, сукупнасць галін машынабудавання, занятых вытворчасцю абсталявання: энергетычнага, металургічнага, нафтавага і нафтаперапрацоўчага, хімічнага, горнашахтавага, чыгуначнага, будаўніча-дарожнага, пад'ёмна-транспартнага, для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. З'яўляецца асновай цяжкай прамысловасці і будаўніцтва. У гэтай галіне пераважаюць дробнасерыйныя і індывідуальныя вытворчасці. Поўнасцю забяспечваюць свае патрэбы ў прадукцыі цяжкага машынабудавання і большую частку сусветнага экспарту 5 краін (ЗША, Расея, Германія, Японія, Вялікабрытанія). Размяшчэнне прадпрыемстваў цяжкага машынабудавання арыентуецца пераважна на металургічную базу (Данбас на Украіне; Урал у Расеі; Рур у Германіі; раёны Чыкага і Пітсбурга ў ЗША) ці кваліфікаваныя кадры (Санкт-Пецярбург у Расеі, Пльзень у Чэхіі, Вінтэртур у Швейцарыі).

Паведаміць пра недакладнасьць