Цясніна, вузкая глыбокая даліна са стромкімі схіламі, выпрацаваная ракой у цвёрдых карэнных горных пародах або лёсах. Цясніны могуць мець таксама тэктанічнае ці карставае паходжанне. Трапляюцца пераважна ў гарах, маюць У-падобную форму, часам схілы навісаюць над дном. Нярэдка выкарыстоўваюцца для будаўніцтва ГЭС (напрыклад, на Вахшы ў Сярэдняй Азіі, Нарыне на Цянь-Шані і інш. рэках).

Паведаміць пра недакладнасьць