Чырвона-карычневыя глебы (сухіх трапічных лясоў і хмызнякоў), глебы, якія ўтвараюцца пад сухімі лістападнымі трапічнымі лясамі і хмызнякамі. Утрымліваюць да 5% гумусу. Добра выражаны ілювіяльны гарызонт. Нейтральныя. Выкарыстоўваюцца пад трапічныя культуры. Пашыраны на Бразільскім пласкагор'і, у басейнах рэк Конга і Замбезі, у цэнтральнай частцы паўвострава Індакітай.

Паведаміць пра недакладнасьць