Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Чырвоная кніга, афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра віды жывёл і раслін, што з'яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення і патрабуюць асобай аховы. У кнізе даецца анатаваны пералік відаў і падвідаў, даныя пра іх біялогію з указаннем сучаснага і мінулага пашырэння, колькасці і прычын скарачэння, асаблівасцей узнаўлення, прынятых і неабходных мерах аховы. Ёсць міжнародныя і нацыянальныя (у маштабах дзяржаў) Чырвоныя кнігі. Першыя тамы Міжнароднай чырвонай кнігі («Чырвоная кніга фактаў») былі выдадзены ў 1966 г.; у СССР Чырвоная кніга заснавана ў 1974 г. (выдадзена ў 1978 г., 2-е выданне - у 1984 г.), у Беларусі - у 1979 г. (выдадзена ў 1981 г., 2-е выданне - у 1992 г.). У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь уключана 178 відаў жывёл і 214 відаў раслін і грыбоў.

Геаграфічныя паняцці і тэрміны   Геаграфічныя паняцці і тэрміны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020