Узбой,

1. сухія рэчышчы з эпізадычным ліўневым сцёкам ці наогул без сцёку (у пустынных раёнах Сярэдняй Азіі).

2. Рэліктавыя рачныя даліны, якія захаваліся ад больш увільготненых эпох, ці старажытныя рэчышчы рэк, што змянілі сваё цячэнне (напрыклад, Узбой і Келіфскі Узбой - рэчышчы, па якіх у мінулым ажыццяўляўся сцёк водаў Амудар'і ў Каспійскае мора).

Паведаміць пра недакладнасьць