абразанка, адразанка -і, ж. Вінтоўка з пакарочаным, абрэзаным ствалом; абрэз.
За мяне заступіўся Змітрок Бядуля: «Што вы нападаеце на маладога паэта? Ён здольны чалавек. Вось толькі ён няправільна ўжыў слова "абразанка"...» А на Бягомльшчыне так і гаварылі... Людзі гаварылі не «абрэз», а «абразанка». (П.Панчанка) А ўзімку [паплаўнічы] дзень спіць, а ноч з тою самаю адразанкаю ля будынкаў ходзіць. Вартаваў... (Л.Калюга)

Паведаміць пра недакладнасьць