марозіць, пра халоднае, з марозам, надвор'е; моцна ахалоджваць, нішчыць холадам (пра дзеянне марозу).

маразіць незак. — Брасл., Смарг. (СПЗБ),
студзіць незак. — Баран. (СПЗБ),
прахватываць незак., прыхватываць незак. — Смален. р. (Дабравольскі),
прыхваціць зак. — Брасл. (СПЗБ),
прабіраць незак., прабраць зак. — Мядз. (СПЗБ),
сцянуць зак. — Жытк. (ТС),
павызнабіць зак. — Смален. р. (Дабравольскі);

трымацца, марозіць на працягу пэўнага часу:
трымаць незак. — Беластоц. р. (СПЗБ),
крапіць незак. — Мсцісл. (Юрчанка);

прыхапіць марозам крыху:
папрымарозіць зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
прыхваціць зак. — Чэрв. р. (Шатэрнік);

марозіць моцна:
пячы незак. — Стаўб. (СПЗБ),
печ незак., запякаць незак. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
папекаць незак. — Стол. (ЖНшС),
смаліць незак. — Беластоц. р. (СПЗБ, Станкевіч),
насмаліваць незак. — Смален. р. (Дабравольскі),
шмаліць незак. — Драг. (ЛП),
паліць незак. — Беластоц. р. (СПЗБ),
скварыць незак., сквірэць незак., сквірчэць незак. — Чэрв. р. (Станкевіч, Шатэрнік),
зырыць незак. — Віл. (СПЗБ),
ажыгаць незак. — Смален. р. (Дабравольскі),
зябліць незак. — Жытк. (ТС),
брэіць незак. — Лоеў. (Янкова),
сядрыцца незак. — Чач. (ЖНшС),
трашчаць зак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
ціснуць незак. — Лаг. (Варлыга),
прыціснуць зак. — Карм., Смален. р. (Мат. Гом., Дабравольскі),
падгваздзіць зак. — Смален. р. (Дабравольскі);

пачацца, ударыць, узмацніцца:
узяцца зак., ламануць зак., жамануць зак., прыжаць зак., ціскануць зак., прыціснуць зак., даўлянуць зак., пекануць зак., жарануць зак., крапануць зак., крахануць зак., закрапіць зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
выскрапіцца зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
крапчэць незак. — мясц. (Станкевіч),
узырыць зак. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
трэснуць зак. — Лоеў. (Янкова),
ударыць зак. — Брасл., Мсцісл., Навагр. (СПЗБ, Юрчанка),
прыўдарыць зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
удэрыць зак. — Воран. (СПЗБ),
удырыць зак. — Капыл. (СПЗБ),
абабрацца зак. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
вызверыцца зак. — Чэрв. р. (Станкевіч, Шатэрнік),
выскачыць зак. 'пачацца раптоўна (пра невялікі мароз)' — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць