надвор'е, стан атмасферы ў пэўны час у адпаведным месцы.

надвор'е н. — Віц. р., усх.-маг. р., Чэрв. р., Гарадз., Воран., Смален. р. (СПЗБ, Бялькевіч, Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік, Юрчанка),
надвор'я ж. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
надвор'іка н. памянш. — Мсцісл. (Юрчанка),
надворка ж. — Воран. (СПЗБ),
пагода ж. — усх.-маг. р., Пух., Гарадз., Бераст., Зэльв., Ваўк., Баран., Драг., Вілен. р., Латгал. р., Беластоц. р. (СПЗБ, СЦБ, Мат. Гарадз., ЛП, ЖНшС, Бялькевіч),
пагодка ж. — Беш. (Каспяровіч),
пагодзь ж. — Стол. (ТС),
гадзіна ж. — зах.-пал. г. (ЛП, НЛ),
урэмя н. — Стол., Жытк. (ТС),
клімат м. — Паст., Смален. р. (СПЗБ, Дабравольскі),
рабая пагода 'надвор'е, калі то свеціць сонца, то ідзе дождж' — Беш. (НС),
перамена ж. 'змена надвор'я' — Брасл. (СПЗБ);

добрае надвор'е:
пагода ж. — агульн., Вілен. р., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ЛП, Станкевіч, Шатэрнік),
добра (добрая) пагода — агульн., віц.-маг. г. - спарадычна (ЛАБНГ),
хароша (харошая) пагода — паўдн.-усх. з., зах.-пал. г., паўн. р., Астр., Малад., Пух, Уздз., Капыл., Шчуч., Зэльв., Ганц., Івац., Пруж. (ЛАБНГ),
файна пагода — Гарадз. (ЛАБНГ),
хвайна пагода — Пін. (ЛАБНГ),
ладна (ладная) пагода — Воран., Гарадз., Бераст. (ЛАБНГ),
ядрана (ядраная) пагода — Бярэз., Карэл., Іўеў., Маз. (ЛАБНГ),
здарова пагода — Лун. (ЛАБНГ),
вышываная пагода — Ветк. (ЛАБНГ),
трывала пагода — Свісл. (ЛАБНГ),
быстра пагода — Драг. (ЛП),
ясная пагода — Валож., Воран., Іўеў. (ЛАБНГ),
сонічная пагода — Люб. (ЛАБНГ),
соначна пагода — Хойн. (ЛАБНГ),
зоркая пагода — Капатк. (ЛАБНГ),
пагодлівы дзень — Касц., Шчуч. (ЛАБНГ),
пагоджы дзень — Бяроз. (ЛАБНГ),
добры дзень — Браг. (ЛАБНГ),
добрае надвор'е — Брасл., Мёр., Пол., Чашн., Касц. (ЛАБНГ),
харошае надвор'е — Маг., Касц. (ЛАБНГ),
ляпота (ліпота) ж. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
гадзіна ж. — зах.-пал. г. (ЛП),
санцагрэй м. — Навагр. (Сл. Гарадз.);

добрае і цёплае надвор'е:
цеплыня ж. — Віц. р., Драг. (СНМ, Каспяровіч, Насовіч),
цепліня ж. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
цяплынь ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
цеплата ж. — Смарг., Вілен. р. (СПЗБ),
цеплацень ж., цеплатэча ж. — Беластоц. р. (СПЗБ),
сугрэў м. — Карэл. (Сл. Гарадз.),
вуграі (угрэі) мн. 'цёплыя веснавыя дні, калі сонца пачынае добра грэць' — Смален. р. (Дабравольскі),
ранняя вясна 'заўчасна цёплае надвор'е пасля зімы' — Лаг. (Варлыга),
рушанне н. 'цёплае восеньскае надвор'е' — Смарг. (Сл. Гарадз.);

дрэннае надвор'е, непагадзь:
непагадзь ж. — паўн.-усх. д. (Віц. р. - спарадычна), Гом. р., Смарг., Дзярж., Стаўб., Навагр., Бераст., Бых., Кір., Раг., Лоеў., Жаб., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Каспяровіч, Растаргуеў, Станкевіч),
непагодзь ж. — Браг. (Мат. Гом.),
непагодзіца ж. — Карэл. (ЛАБНГ),
непагода ж. — Чэрв. р., Пол., Ушацк., Глыб., Дубр., Круп., Малад., Лаг., Бял., Стаўб., Шчуч., Слон. (ЛАБНГ, Шатэрнік),
беспагоддзе н. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
дрэнная пагода — Верхнядзв., Шарк., Докш., Віл., Лаг., Круп., Бярэз., Бял., Асіп., Воран. (ЛАБНГ),
благая пагода — Брасл., Глыб., Ашм., Валож. (ЛАБНГ),
кепска (кепская) пагода — Іўеў., Гарадз., Шчуч., Пруж. (ЛАБНГ),
плахая пагода — Віц. р., Верхнядзв., Арш., Гор., Шкл., Бял., Чэрык. (ЛАБНГ),
нядобра пагода — Гарадз., Лід. (ЛАБНГ),
нехароша (нехарошая) пагода — Астр., Бярэз. (ЛАБНГ),
ліхая пагода — Старадарож., Бяроз. (ЛАБНГ),
пагана (паганая) пагода — Стол., Маз., Калінк., Лоеў. (ЛАБНГ),
гідкая пагода — Кобр. (ЛАБНГ),
нінасная пагода — Верхнядзв., Маг. (ЛАБНГ),
дрэннае надвор'е — Леп., Клім. (ЛАБНГ),
дрэннае надворка — Воран. (ЛАБНГ),
благое надвор'е — Брасл. Віл. (ЛАБНГ),
кепскае надвор'е — Леп., Навагр., Добр. (ЛАБНГ),
плахое надвор'е — Арш., Шчуч. (ЛАБНГ),
нягоднае надвор'е — Тал. (ЛАБНГ),
нягода ж. — паўдн. р., Леп., Пух., Асіп., Бых., Слаўг., Раг., Нясв., Маст., Дзятл., Слон., Зэльв., Ваўк., Баран., Лях., Раг., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ДСБ, Мат. Гарадз., ГЧ, Растаргуеў, Станкевіч, Шаталава),
негадзь ж. — паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, Мат. Гом., НС, Янкоўскі, Яўсееў),
нягодзька ж. — Барыс., Круп., Чэрв., Акц. (ЛАБНГ, СЦБ, Станкевіч, Шатэрнік),
нягоддзе н. — Уздз. (ЛАБНГ),
нягодзіна ж. — Пін. (ДСБ),
негадзіна ж. — Пін. (ЛАБНГ),
нічога гадзіна — Бяроз. (ЛАБНГ),
гадзіна ж. — Драг. (ЛП),
бязгода ж., бязгодзіца ж., бязгоддзе н. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
бязгодушка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
няўзгодзіца ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
нянасце (нінасце) н. — Віц. р., усх.-маг. р., Пол., Маг., Лоеў. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Янкова),
ліхалецце н. — Мёр., Сен. (ЛАБНГ, Каспяровіч),
ліхалеціна ж. — Мёр. (ЛАБНГ),
мрака ж. — Браг. (Шаталава),
мразь ж. — Хойн. (Шаталава),
безгалоўе н. — Лаг. (СЦБ),
бяспуціца ж. — мясц. (Насовіч),
лядаяк м. — Шчуч. (СПЗБ),
перадрага ж. — Кам. (ЖНС),
гібель ж., правалёная ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
азыра ж. — Лід. (Сл. Гарадз.),
кіжаль ж. — Гарад. (Каспяровіч),
залота ж. — Гом. (Мат. Гом.),
плюта ж. — Гарадз. (Цыхун),
плеха ж. — Драг. (Н. сл-сць),
хуртавіна ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
памжа ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
хвішча ж. — Лоеў. (Янкова),
ведзьмінае вяселле — Гл. (Янкоўскі),
няхвіля ж. 'дрэннае надвор'е з ветрам' — Слуцк. (ЛАБНГ);

дрэннае надвор'е з ветрам і дажджом:
хвіля ж. — Гл. (Мат. дыял. сл.),
кудаха ж. — Ганц. (СНМ);

ветранае надвор'е:
ветраніца ж. — Зэльв. (Сцяцко);

ветранае надвор'е без дажджу:
сухавей м. — Астр., Смарг., Вілен. р. (СПЗБ),
сухавеіца ж. — Смален. р. (Дабравольскі);

бязветранае надвор'е:
заціш ж., ціхмень м. і ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць