юнак, -а, м. Чалавек мужчынскага полу, які не дасягнуў сталасці, малады чалавек, хлопец.
Семнаццацігадовы юнак. Юнак-камсамолец.Юнакоў, дзяўчат усмешкі ззяюць водбліскам зарніц. Жычка.
// перан. Пра дарослага ці пажылога чалавека, поўнага жыццёвых сіл, маладых імкненняў.
Прафесару ішоў сорак другі год. Нягледзячы на гэткі ўзрост, ён адчуваў сябе зусім яшчэ юнаком, ды і з выгляду нельга было даць больш трыццаці. Галавач.

Паведаміць пра недакладнасьць