Натуралізм (naturalism), метадалагічны падыход у сацыяльных навуках, прыхільнікі якога лічаць, што вывучэнне сацыяльных з'яваў зусім не розніцца ад вывучэння натуральных феноменаў, а сацыяльныя навукі - ад прыродазнаўчых, г.зн. яны не бяруць пад увагу тое, што грамадства ёсць вынікам, хай і неспадзяваным, дзейнасці індывідаў, якія да нечага імкнуцца і надаюць пэўны сэнс сваім учынкам, тым часам натура не мае нейкага суб'ектыўнага значэння, апрача таго, што надае ёй чалавек.

Паведаміць пра недакладнасьць