Аляксееў Мікалай, нарадзіўся 17.12.1898 г. у горадзе Пецярбургу (Расея) у сям'і дворніка.

Рана асірацеў, у дзесяць гадоў стаў вучнем, падручным, потым працаваў электраманцёрам у тэхнічных канторах Пецярбурга, на трыкатажнай фабрыцы «Керстэн» і Абухаўскім заводзе. У жніўні 1915 г. прызваны ў армію. На Заходнім фронце быў паранены. Прымаў удзел у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях і грамадзянскай вайне. У 1918-1958 гг. у Савецкай Арміі - прайшоў шлях ад радавога байца да генерал-маёра. Скончыў Акадэмічныя курсы вышэйшага каманднага саставу пры Ваенна-інжынернай акадэміі (1935). Удзельнічаў у баях на Хасане. У час Вялікай Айчыннай вайны - начальнік аддзела кадраў Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Пасля звальнення ў запас з пасады начальніка Далёкаўсходняй сувораўскай навучальні (1958) жыў у Менску. Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I і II ступеняў, «Знак Пашаны», крыжам Грунвальда III класа і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).

Памёр 12.08.1985 г.

Выступаў у друку з 1939 г. Пісаў на расейскай мове. Аўтар раманаў «Яков Железнов» (Масква, 1946), «испытание» (Курск, 1957), «По зову сердца» (1974), аповесцей «Вот так-то, Николай!» (зборнік «Людй высокого долга», 1964), «Сухарь» (1971), дакументальнай кнігі «Навстречу Победе» (з Н.І.Крыловым і I.Г.Драганом, Масква, 1970) і дакументальнай аповесці «Осколком оборванная жизнь» (Масква, 1978). Напісаў п'есу «Сестра Варвара» (пастаўлена ў 1960).

Паведаміць пра недакладнасьць