Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Казловіч Анатоль, нарадзіўся 16.09.1946 г. у вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Малецкай сярэдняй школы Бярозаўскага раёна (1964) працаваў памочнікам экскаватаршчыка ў Сігневіцкім будаўніча-мантажным упраўленні меліярацыі. Каля года працаваў фотакарэспандэнтам бярозаўскай раённай газеты «Маяк камунізма». Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Працаваў у рэспубліканскай «Сельской газете» карэспандэнтам, рэдактарам аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Неман». З 1977 г. - загадчык карэспандэнцкага пункта «Литературной газеты» ў БССР. Сябра СП СССР з 1981 г.

Дэбютаваў у рэспубліканскім друку ў 1964 г. вершамі. Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў нарысаў «Дыханне» (1977), «Что открывает «колумбик». Цеховые будни» (1977), «Пора идти» (1979), «Красный остров» (Масква, 1988), кніг дакументальных аповесцей «Далеко впереди» (1981), «Дитя мое золотое» (1984), «Трудно любить» (1985), «Рассвет» (1986), «На моей ладони линия реки» (1987), «Место под солнцем» (1988), «Собственный корреспондент» (1989). Аўтар літаратурных сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Зачем нужны контролеры» (1979), «Испекли мы каравай» (1980), «Взлететь бы!» (1990).

Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік   Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019