Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Лукша Валянцін, нарадзіўся 16.11.1937 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачага.

Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста № 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацак), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1980 г. - дырэктар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1978 г.

Узнагароджаны медалём і Ганаровым знакам А.П.Гайдара.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1956 г. (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). Выйшлі кнігі вершаў «Гарады нараджаюцца сёння» (1964), «Атава» (1969), «Споведзь» (1973), «Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981), «Радзімыя плямы» (вершы і фельетоны, 1982), «Сляды памяці» (вершы і паэма, 1986), «Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989), кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестр» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета - круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Чароўны камень» (1987). Выдаў кнігі публіцыстыкі «Наша полацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацк» (1973).

Аўтар п'ес, пастаўленых на тэатральнай сцэне, тэлебачанні і радыё, «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976), «Вецер веку» (паводле аднайменнага рамана І.Гурскага, 1977), «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Асоль» (паводле твораў А.Грына, 1984), «Пад шыфрам «Зорачка» (1985), «Чароўны камень» (1985).

Пераклаў п'есы С.Міхалкова «Дарагі хлопчык» (1986), М.Рошчына «Уся Надзея» (1986), Е.Тарахоўскай «Казка пра Ямелю» (1990). Напісаў лібрэта оперы «Барвовы золак» (пастаўлена ў 1979).

Многія вершы пакладзены на музыку.

Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік   Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018