Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Савіцкі Ўладзімір, нарадзіўся 28.06.1914 г. у вёсцы Добасна Кіраўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1930 г. працаваў сакратаром Дабаснянскага сельсавета. У 1937 г. скончыў Ленінградскі тэкстыльны інстытут. Служыў у Савецкай Арміі (1937-1939). Працаваў зменным майстрам, начальнікам цэха Смаленскага льнокамбіната. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце - камандзір мінамётнага ўзвода, камандзір агнявога ўзвода, палкавой артылерыйскай батарэі. Удзельнічаў у баях на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім франтах. Быў паранены. Са снежня 1944 г. - ваенны журналіст. Дэмабілізаваны ў 1957 г. Жыў у Барысаве. Сябра СП СССР з 1972 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.

Памёр 14.02.1989 г.

У 1942 г. у франтавым друку змясціў першыя карэспандэнцыі. Літаратурнай працай стала займаўся з 1946 г. Пісаў на расейскай мове.

Выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Люди переднего края» (Масква, 1956. Ч. 1. 1958. Ч. 1-2), «Шли солдаты» (Масква, 1961), «Ночь перед парадом» (Масква, 1970), «Ни минуты покоя» (1973), «Не сотвори зла ближнему» (1974), «Улька» (Масква, 1981), «А годы идут...» (1984), «Радость жизни» (1987), «Аленушка из Долгих Нив» (1989), «Опаленные выходы» (1989), раман «И придет твой день» (1977). Аўтар зборнікаў вершаў «После боя» (Масква, 1963), «Сполохи на горизонте» (1985).

Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік   Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019