Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Віцьбіч Юрка (інш. псэўд. Юрка Стукаліч, сапр. Серафім Шчарбакоў; 02.06.1905, г. Веліж Віцебскай губэрні - 06.01.1975, Саўт Рывэр, штат Нью Джэрзі), грамадзка-культурны дзеяч, пісьменьнік. Пад час нямецкай акупацыі браў удзел у культурным жыцьці Беларусі, у 1943 г. перавёз зь Віцебску ў Полацак парэшткі Эўфрасіньні Полацкай. Быў ініцыятарам узнаўленьня літаратурнага аб'яднаньня «Ўзвышша», падрыхтаваў да друку нумары аднайменнага часопіса, сыгналы якога былі выдадзеныя. У другой палове 40-х г. быў ідэолягам «зарубежнікаў» і Беларускай Цэнтральнай Рады. Арганізатар літаратурнага аб'яднаньня «Шыпшына» (1946). Займаўся актыўнай літаратурнай і дасьледніцкай працаю, супрацоўнічаў з «Новым Русским Словом», на старонках якога прапагандаваў беларускую гісторыю, культуру, літаратуру.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Рознае   Рознае
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020