Лебяда Тодар (сапр. Пятро Шырокаў; 1914, г. Віцебск - 1970, Разанская вобласьць), беларускі паэт, драматург, журналіст. У 1930-х г. рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. У 1943 г. ягоная драма «Загубленае жыцьцё» была пастаўленая на сцэне менскага гарадзкога тэатру й карысталася вялікім посьпехам. Зь лета 1944 г. - у Нямеччыне. У 1945 г. вярнуўся ў Беларусь, быў арыштаваны органамі МДБ і асуджаны на 25 год канцлягероў.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць