Станкевіч Янка (26.11.1891, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён - 16.07.1976, Нью-Ёрк), палітычны й грамадзка-культурны дзеяч, мовазнавец. Сябар Рады БНР (1918-1920), скончыў Праскі ўнівэрсытэт. Доктар філязофіі (1926). Выкладчык беларускай мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце, Віленскай Беларускай гімназіі, Віленскім унівэрсытэце. Абраны паслом у польскі сэйм у 1928. У гады нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальна-культурным жыцьці Беларусі. У 1943 г. пакінуў Беларусь. На эміграцыі займаўся грамадзка-культурнай, навуковай дзейнасьцю.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць