Сяднёў Масей (19.08.1915, в. Мокрае, цяпер Касьцюковіцкі раён - 05.02.2001, Глен Коў, штат Нью Джэрзі), паэт, грамадзкі дзеяч. У 1933-1936 г. навучаўся ў Менскім пэдагагічным інстытуце, быў рэпрэсаваны й высланы на Калыму. У 1941 г. вярнуўся ў Беларусь. У 1941-1943 г. жыў у бацькоў-сялянаў на Магілеўшчыне. З 1943 г. - у Беластоку, працаваў карэктарам у газэце «Новая дарога». Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Кіраваў беларускай службаю радыё «Свабода». Пазьней перабраўся ў ЗША. Займаўся актыўнай грамадзкай і літаратурнай працай.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць