Адамовіч Антон (1909-1998), літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст, доктар філалогіі. Нарадзіўся ў Менску. У 1930 г. арыштаваны, пасля васьмігадовай высылкі ў 1938 г. вярнуўся ў Менск, скончыў БДУ, працаваў настаўнікам. У час нямецкай акупацыі арганізатар выдавецкай дзейнасці, галоўны рэдактар выдавецтва «Менск». Напрыканцы 1943 г. выехаў у Нямеччыну, працаваў у «Раніцы». Пасля вайны ў Нямеччыне, а потым ЗША развіваў актыўную навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасць.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць