Кіпель Яўхім (1895-1969), біёлаг, педагог, грамадска-палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Байлюкі Бабруйскага пав. Скончыў БДУ (1926), працаваў у сярэдніх школах, у Інбелкульце. У 1930 г. арыштаваны ў Менску, высланы, у 1935 г. зноў арыштаваны ў Арле. З чэрвеня 1942 г. у Менску, працаваў у Школьным інспектараце і рэдактарам газеты «Голас Вёскі», у 1944 г. - кіраўнік навуковага аддзела БЦР, старшыня II усебеларускага кангрэса. З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць