Клішэвіч Уладзімір (1914-1978), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Краснадворцы Слуцкага пав. У 1933 г. паступіў у Менскі педінстытут, у 1936 г. арыштаваны, высланы на Калыму. У 1940 г. прывезены ў Менск на перагляд справы, дзе яго і заспела вайна. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у рэдакцыі «Газэты Случчыны», склаў і выдаў зборнік «Песьняры Случчыны». З ліпеня 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, потым у ЗША. Двойчы прыязджаў у СССР.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць