Станкевіч Янка (1891-1976), беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Арляняты Ашмянскага пав. Скончыў Карлаў універсітэт у Празе са ступенню доктара філасофіі (1926), выкладаў беларускую мову ў Варшаўскім і Віленскім універсітэтах, аўтар шматлікіх мовазнаўчых і гістарычных прац, школьных падручнікаў. Пад час Другой сусветнай вайны дзейнічаў у Вільні, Варшаве, Празе і Менску. Заснаваў і ўзначаліў Партыю беларускіх нацыяналістаў, галоўны рэдактар пражскіх курсаў беларусаведы, аўтар некалькіх кніг, выдадзеных у 1942-1944 гг. у Менску. З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, потым у ЗША, дзе працягваў навуковую дзейнасць.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць