Тумаш Вітаўт (1910-1998), лекар, гісторык, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Слягліцы Вілейскага раёна. Скончыў Віленскую беларускую гімназію і медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта (1937), дзеяч Беларускага студэнцкага саюза. У 1940-1941 гг. - старшыня Лодзінскага аддзялення БКС у Нямеччыне, з ліпеня 1941 г. да сярэдзіны лістапада 1941 г. - бурмістар Менска. Выехаў у Нямеччыну, рэдагаваў «Раніцу», складальнік і рэдактар зборніка Л.Геніюш «Ад родных ніў». Пасля вайны жыў у Нямеччыне, потым у ЗША. Аўтар шматлікіх навуковых прац, асабліва ў галіне скарыніяны.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць