Шчаглоў Мікола (на эміграцыі Куліковіч; 1896-1969), кампазітар, дырыжор, педагог. Нарадзіўся на Смаленшчыне. З 1936 г. працаваў у Менску. У гады нямецкай акупацыі пісаў музыку для менскага тэатра эстрады, стварыў оперы на лібрэта Н.Арсенневай «Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей» і аперэту «З выраю», апрацаваў СБМаўскі «Юнацкі сьпеўнік». Супрацоўнік ВШПЛМ, пісаў на музычныя тэмы ў «Беларускай Газэце» і «Новым Шляху». Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе выдаў кнігу «Беларуская музычная культура». З 1950 г. жыў у ЗША, аўтар зборнікаў песняў, прац па гісторыі музыкі, шматгадовы рэгент хору беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Чыкага.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць