Езавітаў Канстанцін (1893-1946), дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, публіцыст, перакладчык, педагог, гісторык. Удзельнічаў у абвяшчэнні БНР, уваходзіў у склад яе Рады, быў народным сакратаром ваенных справаў у першым урадзе БНР. Адзін з заснавальнікаў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. На 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Менску (чэрвень 1944) абраны ў склад Беларускай цэнтральнай рады, дзе ўзначаліў галоўнае ваеннае ўпраўленне, быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фармавалася на тэрыторыі Германіі. Затрыманы ў 1945 г. контрразведкай 1-га Ўкраінскага фронту. Пераведзены ў Менск. Памёр у турэмнай бальніцы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000.

Паведаміць пра недакладнасьць