абдаць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасце, -дадуць; зак., каго-што.
1. Абліць, абсыпаць, абвеяць што-н. адразу з усіх бакоў. Абдаць талерку варам.У твар дыхнуў вільготны вецер, абдаў дробнымі кропелькамі дажджу. Пянкрат. Поезд праімчаўся, як змей, абдаўшы віхрам пылу і дыму настаўніка. Колас. Вячэрні халадок прыемна абдаў твар. Кулакоўскі.
2. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуццё, перажыванне). Яны [Андрэй і Людміла] зайшлі ў яе пакой. І зноў абдало знаёмым і трывожным. Арабей. Нез'яснёная лёгкасць, як пасля скінутых ланцугоў, што доўгі час звязваюць людскую долю, абдала Рыгораву істоту. Гартны.
Як варам абдало — аб прыліве крыві да твару, выкліканым адчуваннем няёмкасці, збянтэжанасці, хваляваннем.

Паведаміць пра недакладнасьць