аблада, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм.
1. Улада, уплыў. Свежы сустрэчны вецер асвяжыў мяне, на нейкую хвіліну адагнаў сон, які браў мяне ў сваю абладу. С.Александровіч.
2. Уладанне, прыналежнасць, здабытак. У сяле ўсялякія чуткі, усякая гутарка, што вядзецца патайна, без усякіх сведак, скора робіцца агульнай абладай. Колас.
3. Аправа (у 1 знач.).

Паведаміць пра недакладнасьць