абладзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што.
1. Прывесці да ладу; агледзець, адрамантаваць. [Хлопец:] — Пакуль ты ўправішся, дык я воз абладжу. Чорны. [Праксэда:] — Пераселімся ў Варацец, у маю старую хату. Агледзім, абладзім яе дый жыць будзем. Сабаленка.
2. Разм. Уладзіць якую-н. справу; арганізаваць. [Доніс:] — Спакойны будзь: мы ўсё абладзім, Хоць на таварны, а пасадзім. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць