аблашчыць, -шчу, -шчыт, -шчыць; зак., каго-што. Ласкава абысціся з кім-н., выказаць увагу, спагаду да каго-н., пашкадаваць.
// Лашчачы, выклікаць у жывёліны давер'е да сябе; зрабіць жывёліну рахманай. Аблашчыць сабаку.
// перан. Зрабіць прыемнае ўздзеянне (пра вецер, сонца і пад.). Хутка выблісне сонца і аблашчыць сваім цяплом усё наваколле: і раку, і птушак, і росную траву, і беласнежны кіпень чаромхі над вадой. Шыловіч.

Паведаміць пра недакладнасьць