адборны, -ая, -ае.
1. Адабраны з ліку іншых як лепшы; першагатунковы, выдатны.
Адборнае насенне.Хата была прасторная і пабудаваная з адборнага матэрыялу. Колас. Атрад налічваў каля двухсот адборных малайцоў. Брыль. Па дарозе Ілью Кавальчуку трапляліся фурманкі і аўтамашыны, нагружаныя адборнай сухой бульбай. Паслядовіч.
2. Вельмі грубы, непрыстойны.
Жанчына сыпала паліцаям у твар самыя адборныя, самыя моцныя праклёны. Дамашэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць