Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

адвесці, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; пр. адвёў, -вяла, -вяло; заг. адвядзі; зак., каго.
1. Ведучы, суправаджаючы, даставіць у якое-н. месца. Мікола адвёў Даніка пад плот і пасадзіў на траве. Брыль. [Доктар:] — Пазней усе казалі, што яго [Зяму] туды [у стажок] адвяла і схавала Броня. Грахоўскі.
// Перавесці (войскі і пад.) на другую пазіцыю, перамясціць назад, у тыл. [Перапечкін:] — Перадайце Паграбняку: атрад адвесці на поўнач ад вёскі. М.Ткачоў.
2. Завесці на некаторую адлегласць ад каго-, чаго-н. Букрэй адвёў убок начальнікаў аддзяленняў і дзеда Талаша і аддаў загад, каму, дзе і што рабіць. Колас.
3. Адхіліць; змяніць напрамак руху чаго-н., накіраваць убок ад каго-, чаго-н. Зыбін лёгкадумны, вясёлы на тую пару, паспрабаваў абняць яе, але Жэня адвяла яго рукі. Мележ. Сонца ўжо схавалася за далёкім лесам.., а.. [аграном] ходзіць, думае, куды б гэту ваду адвесці з поля. Бялевіч. Змяніць напрамак позірку, перастаўшы глядзець на што-н. Здавалася, што калі хоць на момант адвядзеш вока, то машына абавязкова наскочыць на што-небудзь. Кулакоўскі.
// перан. Даць іншы кірунак, перавесці (увагу, думку і пад.) на што-н. іншае. Лапінка, каб адвесці ад Косціка ўвагу “брата Мішы”, запрапанаваў яму заспяваць што-колечы. Брыль.
// перан. Папярэдзіць што-н. небяспечнае, непрыемнае. [Марына:] — Пайду сама. Тайком пайду. І можа ліха адвяду, Калі ёсць сэрца ў таго ката [Богута]. Колас. І спалохана ўзняліся З трыснягоў густых, з аеру Кнігаўкі, каб небяспеку Ад сваіх адвесці гнёзд. Танк.
4. перан. Адхіліць што-н. неадпаведнае, непрыдатнае. Васіль Бусыга быў кандыдат У валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кандыдатуру. Колас.
5. Даць у чыё-н. распараджэнне; прызначыць, выдзеліць для якой-н. мэты. Гасцінны гаспадар адвёў два пакойчыкі Цэзарыю Гальвасу, а Блецька атабарыўся ў мураванай прыбудоўцы к дому. Чорны. Дык адвядзі [краіна] ім [сынам] пачэснае месца У кнігах, што пішуцца пра вайну, У кнігах пра нашу перамогу Песню складзі пра іх не адну. Куляшоў.
// Надаць тое або іншае значэнне, вызначыць ролю, месца каму-, чаму-н.
6. Правесці, адчарціць. Адвесці палі ў сшытку.
Адвесці вочы — хітруючы, адцягнуць чыю-н. увагу ад чаго-н. Адвесці душу —падзяліцца з кім-н. тым, што набалела; выказаць каму-н. свае патаемныя думкі; задаволіць якое-н. моцнае жаданне. Вачэй не адвесці — аб чым-н. вельмі прыгожым, прывабным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)   Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020