адгарадзіць, -раджу, -родзіш, -родзіць; зак., каго-што ад чаго. Аддзяліць (перагародкай, плотам і пад.) што-н. ад чаго-н. Гаспадыня зачыніла дзверы і быццам адгарадзіла пакой ад усяго астатняга свету. Савіцкі.
// Аддзяліць, з'яўляючыся перагародкай, перашкодай. Тут [на месцы, дзе балота злучалася з ручвом раўчука] павінна была вырасці высокая і моцная грэбля, якая адгародзіць балотца ад раўчука. Якімовіч.
// перан. Абараніць засцерагчы ад чаго-н. небяспечнага або непрыемнага. Да радаснага адчування ашчаслівіць і. “адгарадзіць .. [Славу] ад усялякіх злых намераў” далучалася пачуццё патрэбы самому збыць з свае галавы ўсё гэта, ачысціцца ад усялякіх слядоў мінулага. Чорны. [Малашанка:] — Ты што ж... хочаш, каб я ад імя абкома адгарадзіў цябе ад крытыкі камуністаў? Шамякін.
// перан. Пазбавіць сувязі з кім-, чым-н.; адасобіць. У той дзень Манцэвічу пачало здавацца, што яго адгарадзілі ад усяго свету. Адамчык.

Паведаміць пра недакладнасьць