адзенне, -я, н.
1. Вырабы з тканіны, футра і пад., якія надзяюць на сябе. Цёплае адзенне. Цывільнае адзенне.Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку. Лынькоў. [Настаўнік] выдзяляўся сярод вязняў не толькі сваім гарадскім адзеннем, але паважнасцю і стройнасцю чалавека інтэлігентнага. Машара.
/ у перан. ужыв. Растрэслі адзенне лясы, Даўно адцвілі верасы. Колас.
2. Спец. Пакрыццё праезджай часткі дарогі, вуліцы, абліцоўка будынкаў і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць