Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

адзначыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. Зрабіць знак на чым-н. з мэтай паказаць на што-н.; абазначыць. Адзначыць у плане выкананыя мерапрыемствы. Адзначыць камандзіроўку.Мы набліжаліся да крыніц. Праклятых, іх нават не адзначылі на самых падрабязных вайсковых картах-кіламетроўках. Карпюк.
// Будучы знакам, абазначыць, вылучыць. — Вяху!.. Вяху садзі!.. — крычыць здалёку Жэнька. — Вяху... Яна ля зломанай бярозы. Вяхой адзнач! Пташнікаў.
2. Запісаць, паставіць адзнаку для ўліку, для рэгістрацыі. — О, значыць, вы халасцяк! — нібы ўзрадаваўшыся нечаму, усклікнула.. [Раіса Пятроўна]. — А чаму вы пра гэта ў дамавой кнізе не адзначылі? Ракітны.
3. перан. Звярнуць увагу на каго-, што-н.; заўважыць, прыкмеціць. “Значыць, ужо не Дануся, а Данута!” — адзначыў я сабе. Карпюк.
// Звярнуць увагу на што-н.; зазначыць. І яшчэ, што можна адзначыць з мінулага дзеда Талаша, дык гэта тое, што ў яго бацькі было дванаццаць дзяцей. Колас.
4. Вылучыць сярод іншых за якія-н. заслугі (падзякай, узнагародай і пад.). Адзначылі іх усенародна, І іх так узрушыў той стан: Была ім [майстрам] прысвоена годнасць Пачэсных байцоў-партызан. Колас. Таму было б варта райкому На дошцы на мемарыяльнай Адзначыць удзельнікаў гэтай Будоўлі, патрэбнай і слаўнай. Танк.
5. Ушанаваць чым-н. якую-н. дату, падзею. Адзначыць свята поспехамі ў працы.Партызанскі атрад вырашыў адзначыць свята Кастрычніка разгромам нямецкага гарнізона. Васілеўская.
6. Вызначыць, выявіць. І трудна было адзначыць колер гэтых вачэй, што свяціліся, як дзве роўныя, прадаўгавата-круглыя ялінкі. Колас.
Нельга не адзначыць — нельга не звярнуць увагі, нельга не нагадаць. Трэба адзначыць — трэба звярнуць увагу, трэба нагадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)   Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020