арганізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., каго-што.
1. Заснаваць што-н. такое, што мае грамадскі характар. Арганізаваць краязнаўчы гурток.
2. Падрыхтаваць, упарадкаваць; наладзіць. Арганізаваць сацыялістычнае спаборніцтва. Арганізаваць работу інструктарскіх груп. Арганізаваць сустрэчу. Арганізаваць будаўніцтва дарог. Арганізаваць серыйны выпуск машын.
// перан. Разм. Дастаць, здабыць або падрыхтаваць што-н. для каго-н. — Ды вось ніяк не збяруся, каб запрасіць вас, — вінавата сказаў Андрэй. — Добра, што напомнілі. Арганізуем такую справу. Шахавец.
3. Аб'яднаць, згуртаваць для якой-н. мэты; ахапіць якой-н. арганізацыяй. Арганізаваць сялянства ў калгасы.[Кастусь] нават кулямёт меў і арганізаваў атрад. Чорны.
4. Унесці ў што-н. пэўны парадак, планамернасць; упарадкаваць. Арганізаваць свой рабочы час. Арганізаваць падрыхтоўку вучняў да экзаменаў. Арганізаваць увагу дзяцей.

Паведаміць пра недакладнасьць