атрад, -а, М -дзе, м.
1. Часовае ці пастаяннае аб'яднанне ўзброеных сіл. Партызанскі атрад. Дэсантны атрад. Атрад тарпедных катэраў.
// Група людзей, арганізаваная для выканання якога-н. задання. Санітарны атрад. Атрад па барацьбе са шкоднікамі палёў.
2. Частка якога-н. вялікага калектыву, аб'яднаная адзінай прафесіяй, задачамі, імкненнямі. Настаўнікі — адзін з самых буйных атрадаў савецкай інтэлігенцыі. Камуністычная партыя — перадавы атрад працоўных.
3. У піянерскай арганізацыі — падраздзяленне піянерскай дружыны, якое аб'ядноўвае звычайна піянераў аднаго класа.
4. Спец. Падраздзел класа ў сістэматыцы жывёл. Атрад грызуноў. Атрад матылёў.

Паведаміць пра недакладнасьць