ах, выкл.
1. Перадае спалох, нечаканае здзіўленне, неспадзяваную радасць і іншыя пачуцці; тое, што і вой. [Рыгорка:] — Ах, аладачкі якія вашы смачныя! Як вы іх рабілі? Краўчанка. Ах, як хораша жыць, Як хочацца жыць, Як прагне сэрца зорных начэй. Кірэенка.
// Перадае здагадку, думку і пад., што прыйшло нечакана; тое, што і а4 (у 1 знач.). Ах, прыпомніў: бачыў я калісьці На вайне дзяўчынку ў шынялі. Смагаровіч.
2. Перадае пачуццё гора, шкадавання. [Стасік:] — Ах, каб тут была мама! — Хлопчык азірнуўся назад, але мамы няма. Гарбук.
// Перадае пачуццё абурэння, гневу. Ах, каб вас ваўкі з'елі — закрычаў дурань на сабак і кінуўся наўцёкі. Якімовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць