ахаладзець, -ею, -ееш, -ее; зак.
1. Стаць халодным, астыць, ахалодаць. Халімон не звяртаў увагі на Патапчыка, а пакручваў прэнт датуль, пакуль ён не ахаладзеў, а тады зноў усунуў у горан. Чарнышэвіч.
2. перан. Страціць сілу пачуцця, свежасць успрымання; стаць абыякавым; астыць, ахалодаць. Настрой створаны, глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца, каб не ахаладзеў запал і рашучасць. Зарэцкі.

Паведаміць пра недакладнасьць