ахова, -ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахоўваць; ахоўванне. Ахова здароўя. Ахова правоў грамадзян. Ахова дзяржаўнага парадку. Ахова сацыялістычнай уласнасці. Ахова працы. Ахова помнікаў. Узяць пад ахову.
2. Атрад, група (людзей, караблёў і пад.), прызначаныя ахоўваць каго-, што-н. Каля ўсіх варот і брамак .. стаяла ахова. Брыль. Азірнуліся сябры: Следам крадуцца звяры, Слугі верныя зубровы, Усе чыны яго аховы. Вітка.
Несці ахову гл. несці.

Паведаміць пра недакладнасьць